20 Сентября 2022

У рамках Тыдня роднай мовы 20 верасня 2022 г. ў
каледжы была праведзена акцыя “Маё любімае слова па-беларуску”. Да стварэння
інтэрактыўнага воблака далучыліся навучэнцы, супрацоўнікі і госці каледжа.
Жадаючыя маглі напісаць на рознакаляровых лістках
дарагія і блізкія для іх словы на роднай мове. Большасць палічыла самымі
дарагімі словамі «Матуля», «Бацькаўшчына», «Мір», «Беларусь»,
"Жыццё", "Каханне".



