Яндекс.Метрика ШАГ 22.12.2020 “Я родным краем ганаруся і ведаю – я не адзін”

ШАГ 22.12.2020 “Я родным краем ганаруся і ведаю – я не адзін”

Печать
PDF

22 снежня пад такой назвай прайшоў чацвёрты ШАГ (Школа актыўнага грамадзяніна) для навучэнцаў нашага ліцэя. Ён быў прысвечаны дасягненням суверэннай Беларусі ў розных сферах грамадскага жыцця і нашых дасягненнях за Гады малой Радзімы. ШАГ праходзіў у рамках кожнай акадэмічнай групы, а таксама ў бібліятэцы. У бібліятэцы ў рабоце ШАГа прынялі ўдзел інфарматары з усіх груп і 409-я група разам з майстрам вытворчага навучання П.М. Рабцэвічам.

Прысутныя ў сваіх разважаннях зазначылі, які складаны шлях развіцця прайшла наша краіна за амаль трыццаць гадоў незалежнасці. За гэты час яна захавала лепшае з мінулых гадоў і дасягнула новых поспехаў у прамысловасці і сельскай гаспадарцы, сацыяльнай сферы. На сённяшні дзень адным з найбольш перспектыўных накірункаў беларускай эканомікі з’яўляецца ІТ-сектар – сфера інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій, па ўзроўню развіцця якіх Беларусь займае 32-е месца ў свеце сярод 200 краін.

Асаблівую увагу дзяржава ўдзяляе сацыяльнай сферы дзеля дасягнення дабрабыту кожнага чалавека ў нашай краіне. Наша краіна вызначаецца высокім узроўнем развіцця адукацыі, сферы медычных паслуг. У нас зберагаецца культурная спадчына і развіваецца сучаснае культурнае жыццё – выставы, фестывалі, канцэрты.

У трэцяй частцы ШАГа “Мы дзейнічаем” нашы навучэнцы расказалі ў якіх праектах Года малой Радзімы яны прымалі актыўны ўдзел. Гэта акцыя “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, праект “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”, конкурс “Упрыгожым Беларусь кветкамі” і іншыя.

 

 

 

 
  
 
 
 
 
 
 
 
  
 

Авторизация



Голосования

Куда Вы планируете поступать после окончания школы?
 

Карта проезда

Погода