«Пад небам Бацькаўшчыны нашай прайшла суровая вайна»

Печать

24 красавіка навучэнцы нашага ліцэя разам з выкладчыкам гісторыі і грамадазнаўства М.І. Басінскай і бібліятэкарам Л.Л. Вдавенка зрабілі 8-мы крок у Школе Актыўнага Грамадзяніна – Шаг. Красавіцкі ШАГ быў прысвечаны 75-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Прысутнічалі на мерапрыемстве навучэнцы 411-й групы, інфарматары і актыў з іншых груп.

Іх увазе былі прадстаўлены шматлікія матэрыялы па Вялікай Айчыннай вайне, перад усім, прэзентацыі “Пад небам Бацькаўшчыны нашай прайшла суровая вайна”, аб абароне Брэсцкай крэпасці, “Генералы Победы”, а таксама плакаты, кнігі, факсімільныя выданні партызанскіх газет “Раздавім фашысцкую гадзіну”. З гэтых матэрыялаў юнакі атрымалі агульныя звесткі аб Вялікай Айчыннай вайне ў нашай краіне, аб мужнасці абаронцаў Брэсцкай крэпасці, аб увекавечанні памяці герояў у мемарыяле “Брэсцкая крэпасць-герой”.

М.І. Басінская вельмі цікава і пазнавальна расказала юнакам аб генералах-ураджэнцах Гродна і ваколіц. Яны пачулі шмат новых фактаў аб баявых шляхах генерала арміі А.І. Антонава, генерала В.Д. Сакалоўскага, генерал-лейтэнанта М.В. Паўлоўскага, контр-адмірала С.С. Воркава.

Як заўсёды,  нашы навучэнцы задалі пытанні і выразілі жаданне даведацца яшчэ больш аб нашых героях-земляках.