Беларускі карагод

Печать

29 студзеня 2019 года прайшоў Дзень беларускай культуры. Пачалося свята з урачыстай лінейкі, на якой ветэраны – педагогі ліцэя перадалі новы сцяг ліцэя знамённай групе з ліку навучэнцаў. Сцяг узору 1995 года здадзены ў архіў музейнага пакою.

Далее госці сустрэлі знакамітыя гістарычныя постаці Гродзенскай мінуўшчыны, адчулі самабытнасць роднай мовы, убачылі працу беларускіх народных умельцаў, пакаштавалі беларускія нацыянальныя прысмакі. Бібліятэка ліцэя ў супрацоўніцтве з Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкай імя Я. Карскага прадставіла факсімільныя кніжныя помнікі беларускай культуры. Завяршыўся “Беларускі карагод” святочным канцэртам з беларускімі песнямі, танцамі і сцэнкамі.