Яндекс.Метрика Мероприятия

Мероприятия

Печать
PDF

Смотри и помни

          Шестой школьный день в группе 415 прошел в библиотеке лицея. Ребята приняли участие в Республиканском культурно-патриотическом киномарафоне «Смотри и помни», посвященном 80-летию начала Великой Отечественной войны. Из 7-ми тематических блоков учащимся был предложен блок «Нравственный выбор на войне», в рамках которого демонстрировался культовый советский кинофильм «Летят журавли», награжденный Золотой пальмовой ветвью Каннского кинофестиваля 1958 года. 

  

Кніжныя выставы ў чэрвені

Кніжныя выставы чэрвеня прысвечаны, як звычайна, памятным датам беларускага і сусветнага календара, а таксама юбілеям вядомых пісьменнікаў.

6 чэрвеня сусветная грамадскаць адзначае Дзень рускай мовы. З гэтай нагоды ў бібліятэцы ліцэя ладзіцца выстава “Великий и могучий русский язык”, на якой прадстаўлены шматлікія слоўнікі, падручнікі, навукова-папулярныя выданні, сярод якіх Толковые словари Ожегова, Владимира Даля, фразеологические словари, словари иностранных слов і шматлікія іншыя.

Мікола Гіль (сапраўднае імя - Мікалай Сямёнавіч Гілевіч) - беларускі пісьменнік і публіцыст, журналіст, перакладчык. Член Саюза пісьменнікаў СССР. Брат пісьменніка – Народны паэт Беларускай ССР Ніл Гілевіч. Сын беларускі пісьменнік Мікола ВІЧ (Мікалай Мікалаевіч Гілевіч). Выстава “З надзеяй на шчасце і дабро” прысвечана 85-годдзю Міколы Гіля.

Ажэшка Эліза (нар. 6 чэрвеня 1841 г., былы маёнтак Мількаўшчына Гродзен. р-на – 1910, Гродна), сусветна вядомая пісьменніца, грамадскі дзеяч. Усё жыццё “каралевы польскай прозы і пакутлівай праўды” (Ф. Багушэвіч) было звязана з горадам Гродна, яго блізкімі і далёкімі ваколіцамі. Сёлета спаўняецца 180 гадоў са дня нараджэння пісьменніцы. Творы Элізы Ажэшкі прадстаўлены ў бібліятэцы на адпаведнай выставе.

        210-годдзю са дня нараджэння амерыканскай пісьменніцы Гарыет Бічэр-Стоу, якая адна з першых падняла ў сваёй творчасці праблему рабства ў амерыканскім грамадстве, прысвечана выстава “Гариет Бичер-Стоу: маленькая женщина, начавшая большую войну”. Таксама споўнілася 170 гадоў са дня публікацыі першых раздзелаў яе знакамітага рамана “Хижина дяди Тома”. 

   

Сценгазета "Будаўнік" у чэрвені 2021

Чэрвеньскі нумар нашай сценгазеты распачынаецца з артыкула, прысвечанага Брэсцкай крэпасці, таму што 185 гадоў таму, 1 чэрвеня 1836 года, быў закладзены першы камень у яе падмурак. 22 чэрвеня 1941 года, 80 гадоў таму назад, Брэсцкая крэпасць адна з першых прыняла ўдар нямецкіх войскаў і пачалася гераічная абарона крэпасці, якая працягвалася да 30 чэрвеня 1941 г.

Штогод 5 чэрвеня Беларусь ушаноўвае памяць святой Еўфрасінні, ігуменні Полацкай, заступніцы і апякункі нашай краіны, мецэнаткі і асветніцы беларускага народу. Ефрасіння Полацкая – князёўна, займае асабліва пачэснае і ўнікальнае месца ў нашай старажытнай гісторыі. У бягучым годзе верагодна спаўняецца 920 гадоў са дня яе нараджэння ў Полацку.

         Адпаведныя артыкулы прысвечаны 490-годдзю атрымання горадам Слонім граматы на Магдэбургскае права, Міжнароднаму Алімпійскаму дню 23 чэрвеня і Дню беларускай моладзі 27 чэрвеня. 

  

ШАГ 25.05.2021 «Семья – опора государства, оплот свершений и побед»

Заключительный ШАГ информационно-образовательного проекта «Школа Активного Гражданина» был посвящен Международному дню семьи. Семья, как основной элемент общества, была и остается хранительницей человеческих ценностей, культуры, исторической преемственности поколений, фактором стабильности и развития. Благодаря семье крепнет и развивается государство, растет благосостояние народа.

В нашем лицее в работе ШАГа, который проводился в библиотеке, принял участие координатор по вопросам защиты материнства и семейных ценностей Гродненской епархии Белорусской Православной Церкви иерей о. Александр Гук.

    

 

Читай. Советуй. Продвигай.

     Под таким названием в мае текущего года ГУК «Гродненская областная научная библиотека им. Е.Ф. Карского» проводила областной конкурс буктрейлеров среди молодежи. Конкурс проводился с целью популяризации книги и чтения среди подрастающего поколения. От нашего лицея в конкурсе принял участие Никита Лежанский, учащийся 410-й группы. Он сделал буктрейлер по повести белорусского писателя Владимира Короткевича «Дикая охота короля Стаха». Посмотреть буктрейлер можно по следующей ссылке.

Кніжныя выставы ў маі 

Кніжныя выставы ў бібліятэцы ў бягучым месяцы прысвечаны, у першую чаргу, Дню Перамогі 9 Мая і юбілейным датам беларускіх, рускіх і замежных пісьменнікаў.

Выстава да Дня Перамогі носіць назву “Нельга забыць. Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў творах беларускіх пісьменнікаў”. На ёй экспануюцца, перад усім, шматлікія выданні твораў Васіля Быкава – “Дажыць да світання”, “Жураўліны крык”, “Абеліск”, “Сотнікаў”, Аблава”. Прысутнічаюць таксама на выставе “У войны не женское лицо» Святланы Алексіевіч, “Хатынская аповесць”, “Я з вогненнай вёскі” Алеся Адамовіча, “Суд у Слабадзе” Віктара Казько, “Нямігі крывавыя берагі” Уладзіміра Карпава і многія іншыя.

У бягучым годзе спаўняецца 130 гадоў са дня нараджэння знакамітага рускага пісьменніка Міхаіла Булгакава, які праславіў рускую літаратуру такімі выдатнымі раманамі як “Мастер и Маргарита”, “Белая гвардия”, аповесцямі “Собачье сердце”, “Роковые яйца”, п’есай “Дни Турбиных”, шматлікімі апавяданнямі. Усе названыя творы прысутнічаюць на кніжнай выставе “Особый мир Михаила Булгакова».

175 гадоў са дня нараджэння спаўняецца вядомаму польскаму пісьменніку 2-й паловы ХІХ стагоддзя Генрыку Сянкевічу. Яго творчасці прысвечана кніжная выстава “Геній польскага народу”. Генрык Сянкевіч – класік польскай літаратуры, выдатны навеліст, адзін з самых услаўленых майстроў гістарычнага рамана. Ён заваяваў шырокую папулярнасць і чытацкую любоў сваімі творамі не толькі ў сябе на радзіме, але і за яе межамі. На выставе можна знайсці розныя выданні раманаў “Крыжакі”, “Quo vadis”, кароткі нарыс жыцця і творчасці пісьменніка.

         85-годдзю беларускага пісьменніка Барыса Сачанкі прысвечана выстава “Шчодры талент”, на якой экспануюцца выданні твораў пісьменніка ­– раманы “Вялікі лес”, “Чужое неба”, аповесць-рэквіем “Апошнія і першыя”, у якіх апісваюцца падзеі перыяду Вялікай Айчыннай вайны. 

       

Сценгазета "Будаўнік" у маі 2021

У маі артыкулы ў нашай сценгазеце “Будаўнік” прысвечаны датам і падзеям бягучага месяца.

Месяц май багаты на святочныя дні. Першае свята – Першамай, – аб ім апавядае адпаведны артыкул, у якім падаецца кароткая гісторыя свята, расказваецца аб вялікай папулярнасці Першамая, бо яго адзначаюць амаль усе краіны цывілізаванага свету.

9 Мая – свята Перамогі. Яму прысвячаецца цэнтральны артыкул газеты. У артыкуле прыпамінаюцца апошнія дні вайны і падаецца кароткая гісторыя падпісання Акту аб безагаворачнай капітуляцыі Германіі.

18 мая ўвесь свет адзначае Дзень музееў, які вельмі палюбіўся людзям многіх краін свету, дзе праводзіцца знакаміты фестываль “Ноч музееў”. У гэтыя ж дні Траццякоўская галерэя ў Маскве будзе адзначаць свой 165-гадовы юбілей з часу заснавання яе Паўлам Траццяковым.

        Асобныя артыкулы прысвечаны Дню славянскага пісьменства і культуры, які адзначаецца ў Дзень славянскіх асветніка святых Кірылы і Мефодзія і Міжнароднаму дню сям’і 15 мая. 

 

ШАГ 22.04.2021 «Есть в каждой Победе твоей и моей весна 45 года» 

        22 апреля в библиотеке нашего лицея состоялось очередное заседание ШАГа – Школы Активного Гражданина. Это апрельское информационное занятие было посвящено наступающему Дню Победы 9 Мая. На мероприятие в лицей был приглашен специальный корреспондент военного информационного агентства Вооруженных Сил Республики Беларусь «Ваяр» подполковник Александр Викторович Севенко, член Гродненского областного отделения Союза писателей Беларуси. Заседание проходило при участии 410-й группы, а также информаторов и актива всех остальных групп. В информационном мероприятии приняли участие куратор и мастер 410-й группы А.И. Пекарская и В.В. Жигало, а также библиотекарь Л.Л. Вдовенко. 

  

Кніжныя выставы ў красавіку

Змітрок Бядуля, сапраўднае імя – Самуіл Яфімавіч Плаўнік, нарадзіўся 23 красавіка 1986 года ў в. Пасадзец, (цяпер Лагойскі раён, Мінская вобласць), памёр 3 лістапада 1941 года каля Уральска, ( Казахстан) — знакаміты беларускі паэт і празаік, мовазнаўца. 23 красавіка спаўняецца 135 гадоў са дня яго нараджэння. Змітрок Бядуля з’яўляецца адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, фігура яркая, каларытная, неардынарная. У сваёй творчасці ён адлюстраваў гаротны лёс беларускага народа. Змітрок Бядуля з’яўляецца аўтарам лірычных вершаў і мініяцюр, апавяданняў, аповесцяў і раманаў. З нагоды юбілею ў бібліятэцы ліцэя арганізавана выстаўка літаратуры “З душою чулай, з сэрцам мужным”, прысвечаная яго творчасці.

Таксама 135 гадоў са дня нараджэння спаўняецца вядомаму рускаму паэту Мікалаю Гумілёву, аднаму з самых яркіх прадстаўнікоў рускай літаратуры першай чвэрці ХХ стагоддзя, заснавальніку літаратурнай плыні акмеізму. Трагічная гібель паэта застала яго на вяршыні паэтычнага ўзлёту. З творчасцю Мікалая Гумілёва можна пазнаёміцца з выданняў, прадстаўленых на выстаўцы “Миг и вечность в поэзии Николая Гумилева”.

Невялікая выстава прысвечана юбілейнай даце выдатнай англійскай пісьменніцы-раманісткі Шарлоты Брантэ. Ёй спаўняецца 205 гадоў са дня нараджэння.

З нагоды Сусветнага дня здароўя, які адзначаецца 7 красавіка ў бібліятэцы арганізавана кніжна-журнальная выстаўка “Быть веселым и здоровым – хорошо!”, прысвечаная здароваму ладу жыцця. 

    

 

Сценгазета "Будаўнік" у красавіку 2021

Красавіцкі нумар нашай ліцэйскай газеты прысвечаны знамянальным  і памятным датам сусветнага і беларускага календара.

4 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень Інтэрнэту.  Ён быў прызначаны ў дзень смерці святога Ісідора Севільскага (560–636), апекуна вучняў і студэнтаў, які стварыў першую ў гісторыі энцыклапедыю «Etymologiae» у 20 раздзелах, дзе выклаў звесткі па граматыцы, рыторыцы, матэматыцы, медыцыне, гісторыі, праве, касмалогіі, тэалогіі, аграноміі, заалогіі і іншых галінах ведаў. Ісідор Севільскі лічыцца заступнікам Інтэрнэту. Ён з’яўляецца першым энцыклапедыстам, які аказаў значны ўплыў на гісторыю Сярэднявечча.

Артыкул “Беларусь і космас” прысвечаны Сусветнаму дню касманаўтыкі і авіяцыі. Менавіта ў гэты дзень у 1961 годзе савецкі касманаўт Юрый Гагарын на касмічным караблі "Усход-1" упершыню ў свеце здзейсніў арбітальны аблёт Зямлі. Нашы знакамітыя землякі Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак у 1970-я гг. таксама ажыццявілі касмічныя палёты. У нашы дні слаўную традыцыю працягвае Герой Расіі, ураджэнец г. Чэрвень Мінскай вобласці Алег Навіцкі.

Артыкул “Культура ва ўмовах глабалізацыі” прысвечаны Міжнароднаму дню культуры 15 красавіка і звесткі пра горад Нясвіж змешчаны з нагоды 435-годдзя атрымання горадам магдэбургскага права. 

    

      

ШАГ 25.03.2021 «Беларусь и Россия: история становления и развития союзного государства» 

          Под таким названием в нашем лицее прошел в текущем учебном году 7-й ШАГ проекта единого дня информирования учащихся «Школа Активного Гражданина». ШАГ проходил по группам и в библиотеке лицея. В библиотеке работали 415-я группа с куратором И.Я. Демидик, а также все информаторы.

   

Кніжныя выставы ў сакавіку

5 сакавіка спаўняецца 125 гадоў са дня нараджэння беларускага паэта, драматурга, празаіка, сатырыка, перакладчыка, навукоўцы і  грамадскага дзеяча Кандрата Крапівы. Кандрат Крапіва – Народны пісьменнік Беларусі, акадэмік АН БССР, Заслужаны дзеяч навукі БССР, Герой Сацыялістычнай Працы, доктар філалагічных навук,  лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР (1941, 1951, 1971), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1974). З гэтай нагоды ў бібліятэцы арганізавана кніжная выстава, прысвечаная творчасці Кандрата Крапівы, на якой прадстаўлены кнігі з яго творамі, а таксама літаратура аб самім пісьменніку.

Сёлета таксама спаўняецца 190 гадоў са дня выхаду ў свет знакамітага рамана французскага пісьменніка ХІХ стагоддзя Віктора Гюго “Сабор Парыжскай Божай Маці”. Гэты раман не толькі драматычная гісторыя кахання, але і цудоўны гімн гатычнаму сабору Нотр-Дам, які хацелі разбурыць французскія рэвалюцыянеры. На выставе экспануюцца раман і іншыя творы Віктора Гюго. 

Выстава “Зберагчы планету Зямля” прысвечана Дню Зямлі, які будзе адзначацца 20 сакавіка. На ёй прадстаўлены кнігі аб прыродзе Беларусі, сярод якіх 5-томная “Энцыклапедыя Беларусі”, “Красная книга Республики Беларусь”, іншая навукова-папулярная літаратура аб прыродзе Зямлі і нашай краіны і неабходнасці яе абароны.

        Акрамя таго, у бібліятэцы арганізавана невялікая выстава “Грустный смех Аркадия Аверченко”, прысвечаныя творчасці рускага пісьменніка-сатырыка пачатку ХХ стагоддзя, якому спаўняецца 140 гадоў са дня нараджэння і які вядомы свамі гумарыстычнымі апавяданнямі. 

   

Сценгазета "Будаўнік" у сакавіку 2021

Сакавіцкі нумар сценгазеты пачынаецца з віншавальнага верша жанчынам з нагоды Свята 8 Сакавіка: “Жанчына прыгожая – цёплае лета…”

Традыцыйна ў нашай краіне і ў Расіі 14 сакавіка адзначаецца Дзень праваслаўнай кнігі. Свята прымеркавана выданню Іванам Фёдаравым і Пятром Мсціслаўцам першай рускай друкаванай кнігі “Апостал”, якая пабачыла свет у Маскве 14 сакавіка 1564 года. Таму адзін з артыкулаў газеты прысвечаны кніжным помнікам Беларусі.

15 сакавіка ў нашай краіне адзначаецца Дзень Канстытуцыі. Канстытуцыя з’яўляецца Асноўным законам дзяржавы. На чым грунтуецца Канстытуцыя расказваецца ў адпаведным артыкуле.

Знакавую дату будзе адзначаць у гэтым годзе тэатральная грамадскасць Слонімшчыны. У 2021 годзе спаўняецца 250 гадоў з часу заснавання прыдворнага тэатра Міхаіла Казіміра Агінскага. У тэатры Агінскага працавалі прафесійныя італьянскія, нямецкія, польскія спевакі, мясцовы беларускі хор і балет. Паказы суправаджала Слонімская капэла Агінскага. Праіснаваў тэатр да 1791 года.

  

ШАГ 25.02.2021 «В единстве народа – сила независимого государства» 

       Шестой шаг Школы Активного Гражданина посвящен в феврале теме единства белорусского народа. ШАГ проводился по группам и в библиотеке лицея. В библиотеке присутствовали 411-я группа, а также все информаторы. ШАГ провели преподаватель истории и обществоведения лицея М.И. Басинская и библиотекарь Л.Л. Вдовенко. 

   

День Дарвина 

Работа Школы информатора “Мир вокруг нас” 8 февраля 2021 была посвящена Международному дню науки и гуманизма, который мировая общественность называет также Днем Дарвина.

       Международный день науки и гуманизма отмечается в день рождения основоположника теории эволюции, английского биолога Чарльза Дарвина, который пропагандировал идеи гуманизма, рассматривая человека и жизнь как высшую ценность. Эта памятная дата посвящена признанию вклада Дарвина в науку и популяризации науки. На этом занятии ребята говорили о жизни и деятельности Чарльза Дарвина, о его путешествиях, о главном труде всей жизни ученого – теории эволюции и происхождении человека. 

 

Шестой школьный день на выставке мер и весов 

    6 февраля, несмотря на морозную погоду, учащиеся 410-й группы вместе с куратором А.И. Пекарской, мастером производственного обучения В.В. Жигало и библиотекарем Л.Л. Вдовенко в рамках шестого школьного дня посетили очень интересную антикварную выставку «Весы и меры: история одного предмета», организованную в отделе искусства Гродненской областной научной библиотеки им. Е.Ф. Карского.

     Также ребята познакомились с интересными альбомными изданиями из фонда отдела искусства. Это факсимильные издания книжных памятников нашей страны, таких как Полоцкое Евангелие, Житие Ефросинии Полоцкой, а также альбомы, посвященные творчеству великих художников прошлого, архитектурным памятникам мира и Беларуси. 

       

 Кніжныя выставы ў лютым

8 лютага спаўняецца 100 гадоў са дня нараджэння беларускага празаіка, драматурга, публіцыста і грамадскага дзеяча, Народнага пісьменніка Беларусі Івана Паўлавіча Мележа. І.П. Мележ – удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, з першых дзён ваяваў на фронце. Друкавацца будучы пісьменнік пачаў яшчэ ў 30-я гады. У 1946 годзе выйшаў яго першы зборнік апавяданняў “У завіруху", далей быў першы раман – “Мінскі напрамак”. Але асабліва ярка талант Мележа раскрыўся ў трылогіі “Палеская хроніка”, дзе пісьменнік на прыкладзе свайго роднага краю раскрыў лёс беларускага сялянства ў пераломны перыяд гісторыі. Раманы “Палескай хронікі” - “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”, “Завеі, снежань” шырока прадстаўлены на кніжнай выставе “Пісьменнік, які любіў сваіх герояў”.

Выстава “Родная мова, цудоўная мова” прысвечана Сусветнаму дню роднай мовы 21 лютага. На ёй дэманструюцца шматлікія кнігі, прысвечаныя беларускай мове – энцыклапедыя “Беларуская мова”, “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” у 5 тамах, падручнікі па беларускай мове, выдадзеныя РІПА, навукова-папулярныя выданні.

        Апрача таго, у бібліятэцы арганізаваны невялікія выставы, прысвечаныя літаратурнай творчасці рускага рэваюцыйнага дэмакрата Мікалая Дабралюбава, якому спаўняецца 185 гадоў са дня нараджэння і нямецкім філолагам-казачнікам братам Грымм. 

        

Белорусская наука: в ногу со временем 

     Под таким названием в нашем лицее прошел Пятый шаг в Школе Активного Гражданина. ШАГ проводился во всех группах, а также в библиотеке. В библиотеке работали 416-я группа с мастером А.И. Пашкелевичем и информаторы со всех групп.

    Ребята познакомились с презентацией по теме. Библиотекарь Л.Л. Вдовенко рассказала о том, какое большое внимание в нашей стране уделяется развитию науки и внедрению научных разработок в разные сферы деятельности, о значении науки для конкурентоспособности экономики, о достижениях белорусских ученых в различных областях фундаментальной и прикладной науки. 

 

Кніжныя выставы ў студзені

        30 студзеня 2021 года спаўняецца 100 гадоў са дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна.  Шамякіна называюць мастацкім летапісцам нашай сучаснасці. Ён належыць да тых пісьменнікаў, якія адлюстроўвалі і асэнсоўвалі надзённыя праблемы жыцця грамадства. Героі I. Шамякіна — блізкія і зразумелыя чытачу людзі. З такой важнай літаратурнай нагоды ў бібліятэцы ліцэя аформлена кніжная выстава ”Іван Шамякін – чалавек-эпоха”, прысвечаная творчасці пісьменніка. На ёй можна знайсці зборы твораў Шамякіна, асобныя раманы і аповесці – “Трывожнае шчасце”, “Вазьму твой боль”, “Сэрца на далоні”, “Злая зорка” і інш.

Юбілейныя даты пісьменнікаў адзначаюцца таксама ў рускай і сусветнай літаратуры. Да 195-годдзя са дня нараджэння рускага пісьменніка-сатырыка Міхаіла Салтыкова-Шчадрына прымеркавана выстава “Великий русский сатирик”. Выстава “Джек Лондон – человек, писатель, бунтарь” прысвечана творчасці знакамітага амерыканскага пісьменніка, аўтара прыгодніцкіх раманаў, якому 12 студзеня спаўняецца 145 гадоў са дня нараджэння.

      На выставе “Адукацыя як фактар чалавечага капіталу” прадстаўлена літаратура, прысвечаная прафесійнай адукацыі. Выстава арганізавана з нагоды Міжнароднага дня адукацыі 24 студзеня. 

 

                                                                      Агляд сценгазеты "Будаўнік" за студзень 2021 

Адкрывае студзеньскі нумар сценгазеты верш-віншаванне з Новым годам нашага знакамітага беларускага паэта Янкі Купалы, які так і называецца “З Новым годам”:

З Новым годам, з Новым годам!
З новай песняй, з новай казкай!
Зачаруем мімаходам
Долі ходы думкай-краскай!

Святочную тэму падаўжае Артур Вольскі сваім вершам на Нараджэнне Хрыстова па праваслаўнаму календару:

Промень зоркі
З неба ліўся
У цішыню начных далін.
Нарадзіўся,
Нарадзіўся, нарадзіўся
Божы Сын!

       Акрамя святочных матэрыялаў у сценгазеце можна прачытаць аб маятніку Фуко, дзякуючы якому было даказана, што Зямля круціцца і якому ў студзені спаўняецца 170 гадоў. А вось вядомая і папулярная Інтэрнэт-энцыклапедыя “Вікіпедыя” налічвае толькі 20 гадоў свайго існавання. Юбілейную дату адзначае ў снежні вядомы беларускі архітэктар Анатоль Шабалін. Яму спаўняецца 75 гадоў. 125 гадоў са дня нараджэння спаўняецца знакамітаму савецкаму архітэктару Георгію Лаўрову, якому Мінск абавязаны сваім сучасным выглядам, бо менавіта ім былі спраектаваны шматлікія знакавыя будынкі ў горадзе: Політэхнічны інстытут, Бібліятэка імя У. Леніна, Лабараторыі і друкарні АН БССР, праект Тэатра оперы і балету і інш. 

 

Я родным краем ганаруся і ведаю – я не адзін 

        22 снежня пад такой назвай прайшоў чацвёрты ШАГ (Школа актыўнага грамадзяніна) для навучэнцаў нашага ліцэя. Ён быў прысвечаны дасягненням суверэннай Беларусі ў розных сферах грамадскага жыцця і нашых дасягненнях за Гады малой Радзімы. ШАГ праходзіў у рамках кожнай акадэмічнай групы, а таксама ў бібліятэцы. У бібліятэцы ў рабоце ШАГа прынялі ўдзел інфарматары з усіх груп і 409-я група разам з майстрам вытворчага навучання П.М. Рабцэвічам. 

  

Шестой школьный день в библиотеке

           5 декабря 2020 в нашем лицее прошел шестой школьный день. 416-я группа вместе со своим куратором Н.А. Литвинчук провела его в библиотеке.

Библиотекарь Л.Л. Вдовенко представила учащимся электронную презентацию «Человек и книга». Ребята посмотрели видео и послушали рассказ о роли и значении книги в жизни человека, вспомнили историю письменности и книги от глиняных табличек Шумера и Вавилона, папирусов Древнего Египта до традиционной бумажной книги и современных электронных книг. Более обстоятельно ребята побеседовали о возникновении книгопечатания в мире и о культуре рукописной и печатной книги в Беларуси.

       Кроме этого, вниманию учащихся были представлены периодические издания, на которые подписана библиотека лицея. Это журналы «Архитектура и строительство», «Гродно», «Здоровый образ жизни», «Когда ты один дома», «Дом строим», «Наш спорт», «Планета». 
 

Кніжныя выставы ў снежні

У снежні працягваецца экспазіцыя кніг па творчасці класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. 26 лістапада спаўнілася 90 гадоў з дня яго нараджэння. На кніжнай выставе “Быў. Ёсць. Буду” прадстаўлены аднаіменны зборнік вершаў 1986 г., збор твораў пісьменніка ў 8-мі тт., аповесці “Дзiкae пaлявaннe кapaля Стaxa”, “Сiвaя лeгeндa”, “Ладдзя роспачы”, раманы “Чорны замак Альшанскі”, “Нeльгa зaбыць”, “Каласы пад сярпом тваім”, “Хpыcтoc пpызямлiўcя ў Гapoдні”. Мeнaвiтa Кapaткeвiч cвaiмi твopaмi зaклaў мaгyтны пaдмypaк беларускай навукова-мастацкай гістарычнай літаратуры і cтaў яe пepшым клaciкaм.

Выяўленчай мастацкай творчасці прысвечана выстава “Жыццё – творчасць, а творчасць – жыццё”. Яна арганізавана з нагоды Міжнароднага дня мастака, які адзначаецца 8 снежня. На ёй дэманструюцца кнігі і альбомы па беларускаму, рускаму і замежнаму мастацтву і выданні аб творчасці асобных мастакоў – Марка Шагала, Станіслава Жукоўскага, Анрэя Рублёва, Мікалая Рэрыха, Франсіска Гойя, Поля Гагена і іншых.

Апрача таго ў чытальнай зале арганізаваны выставы, прысвечаныя Фарнаму касцёлу Францішка Ксаверыя ў Гродна “Мелодыя старадаўняга храма”, 200-годдзю са дня нараджэння рускага паэта Афанасія Фета “Поэт мгновения”, 155-годдзю са дня нараджэння англійскага пісьменніка Рэдзьярда Кіплінга “Расспрашивайте про меня лишь у моих же книг…”

  

 

Мир вокруг нас

30.11.2020 состоялось очередное занятие Школы информатора «Мир вокруг нас». Занятие было посвящено одному из выдающихся памятников архитектуры нашего города – Фарному костёлу Франтишка Ксаверия, освящение которого состоялось 315 лет тому назад.

 

 

 Агляд сценгазеты "Будаўнік" за снежань 2020

Матэрыялы снежаньскага выпуску штомесячнай сценгазеты “Будаўнік” прысвечаны датам і падзеям, якія маюць дачынне да гэтага месяца.

10 снежня ў Стакгольме адбудзецца ўручэнне прэстыжнай Нобелеўскай прэміі лаўрэатам, якія былі вызначаны Нобелеўскім камітэтам на працягу Нобелеўскага тыдня ў кастрычніку. З артыкула ў газеце можна даведацца, хто з’яўляецца лаўрэатам 2020-га года ў той ці іншай галіне навукі, літаратуры і прэміі міру.

Яшчэ ў снежні адзначаюцца Дзень мігранта, Міжнародны дзень кіно, Дзень беларускага кіно і Божае Нараджэнне ў каталікоў. Гэтыя дні і даты таксама знайшлі сваё адлюстраванне ў газетных артыкулах.

315 год таму назад важная падзея адбылася ў нашым горадзе. Было завершана будаўніцтва Каталіцкага кафедральнага сабора Святога Францішка Ксаверыя (Фарны касцёл). 6 снежня 1705 года адбылося яго асвячэнне. З нагоды гэтай даты змешчаны кароткія звесткі аб гэтым знакамітым помніку архітэктуры.

 

ШАГ 3 в библиотеке

Третий ШАГ в информационно-образовательном проекте «Школа Активного Гражданина» в ноябре 2020 года посвящен вопросам современного информационного пространства, положению человека в нем и вопросам безопасности молодежи в Интернете. Он носит название «Мы в современном медиапространстве: уважение, безопасность, достоверность». Специальное занятие на эту тему прошло в библиотеке лицея для информаторов всех учебных групп.

  

 

 
  
 
 
 
 
 
 
 
  
 
 
 
 

Авторизация



Голосования

Куда Вы планируете поступать после окончания школы?
 

Карта проезда

Погода